Беларуская Служба

«Калі мы не зможам збудаваць супольнасці па-за межамі краіны, то прынамсі ў навукова-адукацыйным плане мы будзем адкінутыя гадоў на сто назад»

03.08.2024 09:14
Cёння пачалася асноўная праграма канферэнцыі «Новая Беларусь». Напярэдадні прайшлі шэраг дыскусій, адна з іх на тэму: «Што мы можам зрабіць для развіцця беларускай адукацыі?».
.
.фота: АПК

Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі сказаў:

«Тое, што нам прапануюць заходнія партнёры, гэта ў лепшым выпадку падарожнік, які можна прыляпіць да раны. Гэтыя формы падтрымкі скіраваныя на кароткатэрміновыя рэчы, на тое, каб аказаць гуманітарную дапамогу беларускай адукацыі і навуцы. Яны скіраваныя на тое, што беларускія настаўнікі і вучоныя прыедуць у Еўропу, асімілююцца і інтэгруюцца ў гэтыя межы – і тое, з вялікім пытаннем, бо ў Еўропе свая канкурэнцыя вялікая. Я ўжо маўчу, што гэта не адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам ці нашай уласнай даследчай зацікаўленасці.

Пытанняў сістэмных вельмі шмат, нам сапраўды трэба будаваць супольнасці, бо ў Беларусі іх сістэмна разбураюць, а людзей, якія не гатовыя працаваць па правілах гульні рэжыму, пераследуюць».

АПК/ав