Беларуская Служба

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

04.08.2024 09:53
Дата 4 жніўня была абраная невыпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.
  -   .   2014         ( )
Алесь Бяляцкі - палітвязень рэжыму Лукашэнкі. У 2014 годзе ён быў госцем Першага каналу Польскага радыё (на здымку) Wojciech Kusiński/Polskie Radio
Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі сёлета адзначаецца ўжо ў трынаццаты раз. Дата 4 жніўня была абраная невыпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Нягледзячы на вызваленне Алеся ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці: «Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».
У гэтым годзе Алесь Бяляцкі зноў сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.