Беларуская Служба

Маці блогеркі Вольгі Такарчук далі тры гады калоніі

14.08.2024 14:32
У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Вырак — тры гады калоніі.
Ірына і Вольга Такарчук Фота з сацыяльных сетак

У Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак Ірыне Такарчук — палітзняволенай і маці былой палітзняволенай і блогеркі Вольгі Такарчук, піша «Краіна для жыцця».

Ірыну затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду супраць родзічаў палітвязняў. Увесь гэты час яе трымалі ў СІЗА.

У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Вырак — тры гады калоніі.

Дачка Ірыны — Вольга Такарчук, трапіла ў поле зроку карнікаў раней. Яна адседзела больш за год па палітычна матываванай справе.  Пасля арышту маці Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі.

Паводле падлікаў ПЦ «Вясна» зараз у Беларусі налічваецца 1384 вязні сумлення.

эж