Беларуская Служба

У Латвіі паведамілі ўмовы, пры якіх пусцяць аўто з беларускімі нумарамі

14.08.2024 16:31
Служба фінансавай разведкі назвала ўмовы, пры якіх такі аўтамабіль можа быць прапушчаны праз мяжу.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

Латвія вырашыла дазволіць пропуск некаторых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Поўная забарона была ўведзеная месяц таму ў рамках новых санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, — паведамляе euroradio

Служба фінансавай разведкі назвала ўмовы, пры якіх такі аўтамабіль можа быць прапушчаны праз мяжу.

Будзе дазволены ўвоз аўтамабіля, які належыць:

— грамадзяніну дзяржавы-чальца ЕС або аднаму з яго бліжэйшых сваякоў, які пражывае ў Беларусі;

— грамадзяніну Беларусі, які мае дзеючую візу або від на жыхарства ў ЕС.

Абаязковыя ўмовы: 

— аўтамабіль павінен увозіць непасрэдна ўладальнік; 

— транспарт павінен быць прызначаны для асабістага карыстання, не для продажу.

Канчатковае рашэнне ў кожным канкрэтным выпадку застаецца за Службай фінансавай разведкі Латвіі. Яна мае права дазволіць уезд, але не абавязаная гэта рабіць.

Для дазволу ўезду ў Латвію на сваім аўто грамадзянін Беларусі павінен падаць наступныя дакументы:

— заяву на ўвоз транспартнага сродку ў Латвію;

— копію агульнаграмадзянскага пашпарта;

— копію пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку;

— копію арыгінала дзеючай візы або віду на жыхарства.

Усе дакументы падаюцца на дзяржаўнай латышскай мове. Выключэнне складаюць копіі дакументаў, якія сведчаць асобу, і пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

эж