Беларуская Служба

Апублікаваны поўны спіс прэміі Арсенневай за 2023 год

16.08.2024 14:12
Беларускі ПЭН падзяліўся галоўнымі навінамі вядомай паэтычнай прэміі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/PENBelarus

Сёлета журы вызначаюць пераможцаў адразу за два папярэднія гады. Спачатку быў апублікаваны поўны спіс за 2022 год.

Сёння агучылі поўны спіс прэміі за 2023 год – ён складаецца з 17 кніг.

Сёлета на прэміі Наталлі Арсенневай за 2023 год прадстаўленыя дзевяць выдавецтваў з Беларусі, Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі. Лідарам паводле колькасці намінантаў стала выдавецтва Дзмітрыя Строцава «hochroth Minsk». Тры паэтычныя зборнікі са спісу былі выдадзеныя выдавецтвам «Skaryna Press».

Згодна са статутам прэміі, намінанты і намінанткі маюць права дзеля бяспекі захаваць ананімнасць і абраць зашыфраваны ўдзел. У такім выпадку іх імёны схаваныя пад псеўданімамі, не абвяшчаюцца і назвы твораў. Прозвішчы будуць абвешчаныя толькі пасля таго, як гэта стане бяспечна для аўтараў.

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл