Беларуская Служба

У Мінска цяжкасці на адным з асноўных рынкаў збыту калію

28.08.2024 16:45
Чыноўнікі заклапочаныя зніжэннем кошту калійных угнаенняў на сусветным рынку.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае мытнае ўпраўленне Кітая апублікавала статыстыку па імпарце калійных угнаенняў за студзень-ліпень гэтага года, піша Myfin.by. Беларусь апынулася па пастаўках гэтага тавару на другім месцы, хаця годам раней займала першы радок. Сума па пастаўках калію знізілася істотна агульная - больш чым на 53%, паведамляе «Люстэрка».

Па папярэдніх дадзеных, за сем месяцаў гэтага года сукупны імпарт КНР па таварнай пазіцыі «ўгнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў каля 2 мільярдаў 270 мільёнаў долараў. За аналагічны перыяд 2023-га - амаль 3 мільярды 40 мільёнаў долараў.

Найбольшы аб'ём закупак калію (у вартасным выражэнні) Кітай здзейсніў з Расіі – больш за 743,5 мільёна долараў за 7 месяцаў гэтага года.

Беларусь у спісе дзяржаў, з якіх Кітай імпартуе калійныя ўгнаенні, знаходзіцца на другой пазіцыі - пастаўкі за 7 месяцаў гэтага года склалі больш за 528 мільёны долараў.

Для параўнання: паводле вынікаў студзеня-ліпеня 2023 года краіна займала першы радок па пастаўках у Кітай калію – больш за 1 мільярд 137,5 мільёна долараў. Для параўнання: Расія за сем месяцаў 2023 года паставіла ў Кітай калію на больш за 575 мільёнаў долараў.

Імпарт калію ў Кітай з Канады склаў амаль 454 мільёны долараў.

У гэтым годзе Кітай увозіў калійныя дабрыні таксама з Лаоса, Ізраіля, Іярданіі, Германіі Узбекістана, ЗША, Швецыі, Бельгіі, Італіі і іншых краін.

Нагадаем, чыноўнікі заклапочаныя зніжэннем кошту калійных угнаенняў на сусветным рынку. «Цяпер рынак застыў. У ключавых сусветных пастаўшчыкоў праходзяць перамовы з дзяржавамі - асноўнымі спажыўцамі гэтай прадукцыі», - паведамляў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.

аз

Папулярны распрацоўшчык мабільных гульняў SayGames сыходзіць з беларускага рынку

28.08.2024 12:45
SayGames з’яўляецца адным з самых паспяховых праектаў з беларускімі каранямі па стварэнні мабільных гульняў.

У Беларусі працягваецца масавая ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў

28.08.2024 14:43
Паводле Lawtrend, колькасць прымусова ліквідаваных арганізацый на канец ліпеня бягучага года складае не менш за 1 086.