Беларуская Служба

Праваабаронцу Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя

28.08.2024 17:45
Леанід Судаленка – трэці пасля Ігара Казмерчака Алены Маслюковай праваабаронца, якога абвясцілі ў вышук.
Леанід Судаленкаspring96.org

Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах: «Іх расшуквае міліцыя». Пры гэтым праваабаронца падчас следства і падрыхтоўкі да судовага працэсу камунікаваў з пракуратурай і гомельскім судом, не хаваючы свайго цяперашняга месцажыхарства, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, у Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня завяршыўся завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года.

Леаніда абвінавацілі па частках 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Яму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам 650 базавых велічынь.

Леанід Судаленка – трэці праваабаронца, каго абвясцілі ў вышук. Раней арыенціроўкі развешваліся на праваабаронцу Ігара Казмерчака з Воршы і Алену Маслюкову са Светлагорску.

аз

«Спрабуюць прымусіць мяне замаўчаць». Праваабаронца Леанід Судаленка – пра новую крымінальную справу

05.03.2024 16:45
Супраць былога палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі распачалі завочную крымінальную справу.