У Мінску за ўдзел у пратэстах, негатыўныя каментары і адпраўку інфармацыі ў «экстрэмісцкія» боты затрымалі страхавога агента кампаніі DSD Insurance. Яго «пакаяльнае» відэа апублікаваў 2 верасня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На камеру затрыманага прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе ён хадзіў на пратэсты, пісаў негатыўныя каментары, дасылаў інфармацыю аб перамяшчэнні спецтэхнікі сілавікоў у чат-бот.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал таксама паказаў фатаграфіі навагодняй вечарынкі, на якой прысутнічаў затрыманы. Мерапрыемства было аформлена ў бел-чырвона-белых танах.
- У кватэры, у якой мы прысутнічалі была бчб-сімволіка. Мы ўсе разам фатаграфаваліся і атрымалася, што фатаграфіі былі з сімволікай, - прымусілі сказаць пад запіс мужчыну.
Зеркало/ав