Беларуская Служба

Азараў распрадае праз інтэрнэт-аўкцыён рэчы ваеннага прызначэння

03.09.2024 12:27
Самы дарагі лот – спадарожнікавы тэлефон Iridium 9555. 
Аляксандр Азараўкрыніца: Аб'яднаны пераходны кабінет

На польскім інтэрнэт-аўкцыёне OLX (аналаг беларускага «Куфара» ці «Барахолкі Анлайнера») карыстальнік Aliaksandr выставіў на продаж тактычнае абсталяванне і офісную тэхніку.

Паводле сцвярджэнняў у сацсетках, распродажам рэчаў займаецца кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў. З ускосных сведчанняў можна меркаваць, што гэта сапраўды маёмасць «Байпола».

Самы дарагі лот – спадарожнікавы тэлефон Iridium 9555. За яго прадавец просіць больш за 900 еўра. Амаль за такую ж цану ён прадае вялікі манітор. Таксама на продаж выстаўленыя тэлевізар, мікрафон, ноўтбук, прынтар, сейф ды іншае офіснае абсталяванне.

Асаблівую ўвагу карыстальнікаў сацсетак прыцягнулі тавары ваеннага прызначэння: тактычныя камізэлькі, сумкі і рамяні, кішэнныя нажы, абарончыя акуляры, бандаж, кабура.

Каментароў ад Азарава пакуль не было, паведамляе «Еўрарадыё».

вс