Беларуская Служба

Арына Сабаленка выйграла US Open

08.09.2024 11:01
У мінулым годзе Арына таксама гуляла ў фінале, але прайграла Коры Гаўф.
  i a a
Арына Сабаленка i Джэсікa Пегулa PAP/EPA/JOHN G. MABANGLO

У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) беларуска Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) перамагла амерыканку Джэсіку Пегулу (6-я ракетка), паведамляе «Наша Ніва».

Першы сэт Сабаленка выйграла 7:5.



У другім вяла 3:0, але потым амерыканка выйграла ўсе пяць геймаў запар (5:3), Арына сабралася і ўзяла і чужую, і сваю падачы (5:6), а потым зноў выйграла чужую падачу і сэт (5:7) і канчаткова перамагла.

У мінулым годзе Арына таксама гуляла ў фінале, але прайграла Коры Гаўф.

У Сабаленкі з турніраў Вялікага шлема таксама два тытулы Australian Open.

аз