Беларуская Служба

Паветраны шар з беларускай кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі аэрапорта ў Вільні

29.09.2024 16:07
У суботу, 28 верасня, каля 23:45 на тэрыторыі аэрапорта ў Вільні ўпаў невялікі паветраны шар з грузам.
 .  .
Метэаралагічныя шары. Ілюстрацыйная выява.Фота: LRT

Унутры скрынкі былі пачкі цыгарэт «Мінск», паведамляе LRT.

Аб інцыдэнце паведаміў у Facebook член Сейма Літвы Дайнюс Гайжаўскас. Па яго сцвярджэнні, паветраны шар перавозіў груз вагой 20 кг.

Паводле інфармацыі Гайжаўскаса, толькі на гэтым тыдні на тэрыторыю Літвы заляцелі каля 150 метэаралагічных шароў.

Гэта першы падобны інцыдэнт у аэрапорце Вільні, аднак ён не паўплываў на расклад палётаў. 

вх