Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі: Надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам — Жыве Беларусь! 

01.01.2025 12:56
І таму так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Тых, хто не здае яе ў Кішынёве. Тых, хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: «Жыве Беларусь!».
Уладзімір Зяленскі падчас звароту .

У сваім навагоднім звароце прэзідэнт Украіны Уладізімір Зяленскі згадаў Беларусь. Згадка прагучала ў кантэксце нацыянальна-вызваленчай барацьбы малдаван, грузінаў  і беларусаў.

«Калі сёння Расія цісне вам руку, гэта не значыць, што заўтра гэтай жа рукой яна не пачне вас забіваць. Бо расіяне баяцца вольных. Таму, што ім гэта не знаёма. Баяцца свабоды. Яны нарадзіліся пры Пуціне, пайшлі ў школу пры Пуціне, пайшлі служыць пры Пуціне і паміраюць за ягоныя хворыя ідэі. І таму так важна сёння падтрымліваць усе народы, якія адстойваюць свабоду. Тых, хто не здае яе ў Кішынёве. Тых, хто змагаецца за сваю будучыню ў Тбілісі. І я ўпэўнены, надыдзе дзень, калі ўсе мы скажам: «Жыве Беларусь!» — заявіў Зяленскі.

эж