За «распаўсюд экстрэмізму» будуць судзіць Віктара Вялюгу – дырэктара ГЦ «Беларусь», дзе 13 снежня мінулага года здарыўся вялікі пажар.
Разгляд справы вядомага ў Віцебску бізнесоўцы, распачатай па ч.2 арт.1911 КаАП, анансаваны на 19 лютага, ён пройдзе ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска. Суддзёй традыцыйна прызначана Кацярына Цыбульская – пераважна ёй у гэтым судзе аддаюць палітычныя справы.
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што неўзабаве пасля пажару ў гандлёвым цэнтры Віктар Вялюга быў затрыманы: афіцыйныя СМІ паказалі яго ў наручніках. Паводле папярэдняй версіі следчых, пажар у гандлёвым цэнтры здарыўся праз тое, што пераробленая аўтаправодка была ненадзейнай. Ці прызналі адказным за парушэнні ўладальніка, невядома. Выглядае, што ён на волі.
Падчас пажару з ГЦ «Беларусь» былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Будынак цэнтра прызналі непрыдатным для далейшага выкарыстання і мяркуюць знесці.
Віцебская Вясна
нг