Беларуская Служба

Жыхар Брэста замест войска з'ехаў у Польшчу. Калі вярнуўся, яго затрымалі прама на мяжы

12.02.2025 14:47
У Брэсце абвясцілі прысуд 21-гадоваму жыхару горада, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад службы ў войску, паведаміў мясцовы тэлеканал.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Калі яму ў чарговы раз уручылі позву, малады чалавек «вырашыў паехаць у Польшчу падзарабіць», але ў прызначаны час на радзіму не вярнуўся. Тады яго аб'явілі ў вышук.

«Калі ж вырашыў вярнуцца, яго затрымалі проста на мяжы», - паведамілі ў эфіры ТРК «Брэст».

Суд прызнаў маладога чалавека вінаватым ва ўхіленні ад службы ў войску і прызначыў паўгода абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу - роўна столькі і запытаў пракурор.

Да суда берасцейца два месяцы трымалі ў СІЗА. Гэты час залічылі ў тэрмін пакарання, таму на «хіміі» асуджанаму застаецца адбыць два месяцы. Пасля вызвалення яго чакае служба ў войску, удакладнілі ў эфіры ТРК «Брэст».

Зеркало/ав