У судзе Ленінскага раёну Мінску 13 лютага пачаўся разгляд справы былога першага намесніка кіраўніка спраў Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Рыбко і прадпрымальнікаў Віталя Віннічака і Алега Хамутоўскага.
Іхныя прозвішчы з'явіліся ў раскладзе судовых пасяджэнняў. Інфармацыя пра справу закрытая, суд будзе праходзіць за зачыненымі дзвярыма, дзяржаўныя медыя амаль не надавалі ўвагі справе Дзмітрыя Рыбко, адзначае радыё «Свабода».
Рыбко 50 гадоў, першым намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі ён адпрацаваў менш як паўтара года – з верасня 2022 года да студзеня 2024-га. Яго вінавацяць у атрыманні ад бізнесменаў Віталя Віннічака і Алега Хамутоўскага хабару ў вялікім памеры, а таксама ў злоўжыванні службовым становішчам. Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.
Затрымалі Рыбко 12 студзеня 2024 года. Выказваліся меркаванні, што затрыманне магло быць звязанае з «унутранымі разборкамі лукашэнкаўцаў». «Хабарнік, таўра ставіць няма дзе, сядзіць», – сказаў пра яго Лукашэнка.
нг