Расійская кампанія ў сферы кіраўніцкага і кадравага кансалтынгу ECOPSY склала рэйтынг IT-працадаўцаў Беларусі. Усе вядомыя фірмы з беларускімі каранямі апынуліся за межамі топ-3, а спіс узначалілі расійскія брэнды: «Т-Банк», «Альфа-Банк», «Яндэкс». Пра метадалогію рэйтынгу распавяло Зеркало са спасылкай на devby.
У апытанне трапілі не толькі класічныя IT-бізнесы, але і банкі, маркетплэйсы, мабільныя аператары. Як растлумачылі ў ECOPSY, кампанія вывучыла ўсіх працадаўцаў са штатам IT-спецыялістаў ад 50 чалавек, якія наймаюць айцішнікаў, то-бок канкурыруюць за IT-кадры. У фінальны рэйтынг увайшлі 33 кампаніі «са сфарміраваным IT-брэндам».
Лідары рэйтынгу
Першае месца заняў расійскі «Т-Банк» (былы «Тинькофф»). Пры рэйтынгу пазнавальнасці брэнда ў 45%, «Т-Банк» мае самы высокі рэйтынг прывабнасці — 89%.
У 2024 годзе кампанія абвясціла пра адкрыццё вялікага IT-хаба ў Мінску на 900 чалавек і рост штату ў Беларусі да 2000 супрацоўнікаў у бліжэйшыя гады.
Другім стаў «Альфа-Банк» (заснаваны расіянамі, уваходзіць у склад кіпрскага холдынгу), трэцяе месца заняў «Яндэкс».
Толькі на чацвёртае месца трапіла IT-кампанія з беларускімі каранямі — ISsoft. EPAM заняў пятае месца па прывабнасці (пры гэтым у кампаніі самая высокая пазнавальнасць у рэйтынгу).
Дзіўныя тэндэнцыі
У першай дзясятцы шэсць IT-кампаній з беларускімі каранямі. Цікава, што X-labs, зарэгістраваная ў Мінску летам 2023 года, апынулася ў топ-10 і абышла LeverX, SaM Solutions і IBA IT Park па прывабнасці. Аднак пазнавальнасць брэнда X-labs — усяго 13%.
X-labs займаецца распрацоўкай ПЗ для бізнесу (AI, AR, спорт). У 2024 годзе абвясціла аб стварэнні цэнтра развіцця і навучання AI у Мінску. Таксама ўдзельнічае ў інавацыйным праекце ў Саудаўскай Аравіі — буйным спартыўным комплексе з AI-тэхналогіямі.
Усяго ў рэйтынгу 15 беларускіх IT-кампаній, амаль усе — аўтсорс. Самы нізкі ўзровень прывабнасці ў Innowise і BelHard — усяго 11%.
Шэраг вядомых кампаній у рэйтынг не трапілі, напрыклад, Lesta Games. Паводле ECOPSY, кампанія была ў лонг-лісце, але не набрала дастатковай колькасці галасоў.
Апытанне 1208 IT-спецыялістаў праводзілася з верасня па лістапад 2024 года. Для складання рэйтынгу ECOPSY выкарыстала 38 крытэрыяў ацэнкі.
нг