Беларуская Служба

3 гады і 7 месяцаў таму затрымалі праваабронцаў з цэнтру «Вясна»

14.02.2025 10:12
Лукашысты асудзілі Алеся Бяляцкага , Валянціна Стэфановіча ды і Уладзіміра Лабковіча на 7-10 год турэмнага зняволення.
 ,
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір ЛабковічПЦ "Вясна" / https://t.me/viasna96/

14 ліпеня 2021 года да «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку лукашэнкаўская суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней лукашысты праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл