Беларуская Служба

Мінінфарм заблакаваў 15 тысяч «дэструктыўных» інтэрнэт-рэсурсаў

27.02.2025 13:32
Чыноўнік назваў гэта «інфармацыйнай барацьбой» і падкрэсліў, што ўвага да Беларусі з боку «апанентаў» не змянілася.
 2024       31 150 -
за 2024 год заблакіравала доступ да больш чым 31 150 інтэрнэт-рэсурсаўShutterstock/metamorworks

За 10 гадоў у Беларусі было заблакіравана каля 15 тысяч «дэструктыўных» рэсурсаў. Такія даныя прывёў міністр інфармацыі Марат Маркаў, — чытаем на nashaniva.com.

«Міністэрства інфармацыі за 2024 год заблакіравала доступ да больш чым 31 150 інтэрнэт-рэсурсаў, якія фактычна мелі дэструктыўную накіраванасць», — заявіў Маркаў.

Чыноўнік назваў гэта «інфармацыйнай барацьбой» і падкрэсліў, што ўвага да Беларусі з боку «апанентаў» не змянілася.

«Калі мы гаворым пра якасць работы, нельга забываць, што акрамя пернікаў, Міністэрства інфармацыі абавязана выкарыстоўваць і бізун. На жаль, але гэта даводзіцца рабіць, бо ніхто сёння не адмяняў інфармацыйную барацьбу», — адзначыў прапагандыст.

Функцыянер рэжыму таксама лічыць, што на «расхістванне сітуацыі» ў Беларусі выдзяляюцца мільярды: «Зараз USAID крыху прыціснулі, і адразу з’явіліся лічбы, якія ўкладаліся, у тым ліку ў барацьбу супраць Беларусі».

эж