Дзярждума Расіі ратыфікавала два дакументы, якія датычацца дзяржаўных крэдытаў, прадстаўленых РФ Беларусі. Яны прадугледжваюць адтэрміноўкі па выплатах, паведамляе reform.news.
Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб змяненні ўмоў асобных беларуска-расійскіх міжурадавых пагадненняў было падпісана летась 25 красавіка, а пратакол са змяненнямі ў гэта пагадненне - 11 ліпеня.
«Гэтыя дамовы прадугледжваюць перанос плацяжоў у пагашэнне асноўнага доўгу з 1 красавіка 2024 года па 31 снежня 2024 года і працэнтных плацяжоў з 1 ліпеня па 31 снежня 2024 года на перыяд 2031-2036 гадоў. Агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрміноўцы, складае каля 800 млн у доларавым эквіваленце», - заявіў намеснік міністра фінансаў РФ Уладзіміра Колычова.
эж