Беларуская Служба

ААН занепакоена новымі абмежаваннямі, у выніку якіх былыя палітвязні не змогуць працаваць з дзецьмі 

07.03.2025 09:41
Прадстаўнікі ААН ужо запатрабавалі адмяніць законапраект і прывесці законы краіны ў адпаведнасць з правамі чалавека.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/geralt

Група Спецыяльных дакладчыкаў ААН звярнулася да ўрада Беларусі адносна прынятага ў першым чытанні законапраекта «Аб папраўках у законы аб забеспячэнні правоў дзяцей». Паводле законапраекта, асобам, асуджаным за «злачынствы экстрэмісцкага характару» будзе забаронена займацца педагагічнай дзейнасцю і займаць пасады, звязаныя з рэгулярнай працай з дзецьмі.

Сітуацыю растлумачыў Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:

«25 лютага 2025 года спецыяльныя дакладчыкі ААН выказалі сур'ёзную занепакоенасць новым законапраектам у Беларусі, які робіць больш жорсткімі рэпрэсіі пад падставай абароны правоў дзяцей.

У чым яго сутнасць:

- Настаўнікі, трэнеры, выхавальнікі, якія калі-небудзь падвяргаліся рэпрэсіям, больш не змогуць працаваць па прафесіі;

- Забарона будзе дзейнічаць нават у тым выпадку, калі судзімасць была знята або крымінальны пераслед спынены з-за сканчэння тэрміну даўнасці ці амністыі;

- Улады працягваюць выкарыстоўваць размытыя паняцці «экстрэмізм» і «тэрарызм», каб пераследваць іншадумцаў;

- Гэта парушае міжнародныя законы, якія Беларусь афіцыйна абавязалася выконваць.

Прадстаўнікі ААН ужо запатрабавалі адмяніць гэты законапраект і прывесці законы краіны ў адпаведнасць з правамі чалавека».

Крынціа: Офіс Святланы Ціханоўскай

нг