Як вынікае з апублікаванага дакументу, у Літве па-ранейшаму лічаць, што пагрозы нацыянальнай бяспецы Літвы паходзяць з Расіі, Беларусі і Кітаю.
Сярод новых пагроз спецыялісты назвалі выкарыстанне Расіяй паветранай прасторы Беларусі ў вайне з Украінай.
«З ліпеня 2024 года Расія запускае ва Украіну беспілотнікі Geran-2 (Shahed-136) праз паветраную прастору Беларусі. Паводле выведкі, частка дронаў перасякае паветраную прастору Беларусі і ляціць ва Украіну, а іншыя пасля ўваходу ў паветраную прастору з боку Расіі ляцяць у Беларусі і зноў вяртаюцца ва Украіну. Тым не менш асобныя дроны адхіляюцца ад маршруту і нясуць пагрозу для краін НАТА, якія мяжуюць з Беларуссю», — адзначаецца ў дакуменце.
У якасці прыкладу спецслужбы Літвы нагадалі выпадак, калі расійскі дрон Geran-2 (Shahed-136) упаў на тэрыторыі Латвіі. Гэта адбылося 7 верасня 2024 года.
«Беларускія ВПС і сілы СПА рэагуюць на малую колькасць дронаў-камікадзэ, якія ўваходзяць у паветраную прастору Беларусі. Былі выпадкі, калі Ўзброеныя сілы Беларусі збівалі расійскія Geran-2 (Shahed-136), аднак Беларусь або не абвяшчае прыналежнасці збітых беспілётнікаў, або не паведамляе аб інцыдэнтах», — адзначаецца ў справаздачы.
svaboda.org/вх