Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Літвы: ЗША могуць запатрабаваць перагляду санкцый на экспарт беларускіх калійных угнаенняў

07.03.2025 16:37
Прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас не выключае, што ЗША могуць аказаць ціск на Літву і Еўрасаюз, каб аднавіць экспарт угнаенняў праз Клайпедскі порт.
.   .  ()
«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. (Ілюстрацыя)Фота: kali.by

«Па-першае, нам трэба глыбей вывучыць, хто сапраўды зацікаўлены, таму што здаецца, што пасля ўвядзення дадатковых тарыфаў для Канады ЗША шукаюць больш танныя крыніцы ўгнаенняў. Я б не выключыў, што ў бліжэйшы час нашы стратэгічныя партнёры могуць звярнуцца да нас з просьбай перагледзець гэтыя санкцыі», — сказаў прэм'ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас, яго словы прыводзіць lrt.lt.

Прэм'ер-міністр запэўніў, што пытанне змякчэння санкцый ва ўрадзе не абмяркоўваецца.

«Урад, вядома, пакуль такіх планаў не мае», — сказаў ён.

У апублікаванай у пятніцу справаздачы аб ацэнцы пагроз нацыянальнай бяспецы, падрыхтаванай Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і Другім упраўленнем аператыўнага абслугоўвання (АОТД), звяртаецца ўвага на спробы беларускіх уладаў аднавіць экспарт калійных угнаенняў праз Клайпедскі марскі порт.

У дакуменце адзначаецца, што прадстаўнікі беларускіх ведамстваў лабіруюць, каб Літва і ЕС змянілі сваю пазіцыю адносна міжнародных санкцый супраць угнаенняў, а «Беларуськалій» спрабуе падтрымліваць дзелавыя сувязі ў Літве.

вх