Беларуская Служба

Полк імя Каліноўскага ўзнагародзілі Стальным крыжам «За вашу і нашу свабоду» (ФОТА)

14.03.2025 16:50
З узнагародай полк павіншавала выбраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская. 
    14
Полк імя Кастуся Каліноўскага 14 сакавіка быў узнагароджаны Стальным крыжам «За вашу і нашу свабоду»крыніца: прэс-служба палка імя Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага 14 сакавіка быў узнагароджаны Стальным крыжам «За вашу і нашу свабоду». Узнагароду прыняў асабіста камандзір палка Павел «Дзядзька» Шурмей, паведамляе прэс-служба вайсковага фармавання.

Узнагароду прыняў асабіста камандзір палка Павел «Дзядзька» Шурмей (злева) Узнагароду прыняў асабіста камандзір палка Павел «Дзядзька» Шурмей (злева)

Узнагароджанне адбылося ў Дзень украінскага добраахвотніка. Стальны крыж «За вашу і нашу свабоду» — найвышэйшая калектыўная ўзнагарода Украіны. Яе ўручылі ўсім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.

. .

З узнагародай полк павіншавала выбраная прэзідэнт Беларусі Святлана Ціханоўская. 

Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка».

. .

Падчас форуму гаварылася пра значнасць добраахвотніцкага руху, а таксама ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.

вс

здымкі: прэс-служба Палка імя Кастуся Каліноўскага