Беларуская Служба

На Віцебшчыне колькасць грамадскіх аб'яднанняў за пяць гадоў скарацілася амаль утрая

14.03.2025 20:03
Лічба новых некамерцыйных арганізацый, якія ўлады рэгіструюць, значна меншая за ліквідаваныя.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да арганізацый грамадзянскай супольнасці. Рэзка зменшылася і грамадзянская актыўнасць, бо грамадскія ініцыятывы мэтанакіравана ліквідуюцца ўладамі. За пяць гадоў колькасць зарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў у Віцебскай вобласці скарацілася амаль тройчы — з 238 у 2020 годзе да 87 у 2025 годзе. Ліквідавалі дзясяткі моладзевых, спартыўных, дабрачынных арганізацый, а некаторыя напрамкі зніклі цалкам, напрыклад, арганізацыі прыхільнікаў прыроды і культуры. А з чатырох жаночых грамадскіх аб'яднанняў у 2020-м у рэгіёне да 2025-га засталося толькі адно. 

Нягледзячы на бесперапынную ліквідацыю, новыя некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі таксама рэгіструюцца. Аднак колькасць такіх арганізацый значна меншая за ліквідаваныя. Улады зацікаўленыя ў кантраляваным аб'яднанні, накіроўваючы, а часцей за ўсё імітуючы, схільнасць людзей да аб'яднання ў рэчышчы дзяржаўнай ідэалогіі. 

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск