Беларуская Служба

Беларусы масава з’язджаюць на працу за мяжу

16.03.2025 19:02
Найбольшы рост працоўнай міграцыі назіраецца ў Гомельскай вобласці. 
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Летась за мяжой працаўладкавалася больш за 112 тыс. беларусаў — гэта на 30% больш, чым у 2020 годзе, вынікае з дадзеных Белстата. 

Найбольшы рост працоўнай міграцыі назіраецца ў Гомельскай (на 95%) і Магілёўскай абласцях (на 90%). У Брэсцкай і Мінскай абласцях лічбы выраслі больш чым напалову. 

У той жа час у Віцебскай вобласці, Гродне і Мінску колькасць працаўладкаваных за мяжой скарацілася. Найбольшае зніжэнне адзначана ў Мінску — на 18%.

вс