Беларуская Служба

Японца Наканісі Масатосі асудзілі да 7 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»

17.03.2025 16:01
Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні.
Наканісі Масатосіt.me/viasna96

У Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд палітзняволенаму Наканісі Масатосі — сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў). Палітвязню прызначылі максімальны тэрмін зняволення. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса) з 2018-га па 2024-ы гады. Працэс у закрытым рэжыме на працягу двух месяцаў з 14 студзеня вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч, паведамляе «Вясна».



Наканісі Масатосі — грамадзянін Японіі. Раней ён выкладаў японскую мову ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яго затрымалі яшчэ ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці яго пераследу распавялі ў сюжэце БТ толькі ў верасні. Сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальнай інфармацыі вайсковага характару».

аз

У Мінску пачынаюць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю

17.03.2025 15:05
Палітычных вязняў больш за год утрымліваюць пад вартай.