У беларускіх чатах стала распаўсюджвацца фэйкавая апытанне ад імя Аб'яднанага пераходнага кабінету. Яго запусцілі паралельна з рэальным апытаннем ад АПК, паведамляе «Еўрарадыё».
Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве АПК, папярэджвае пра фэйк:
«Мы праверылі: анкету, якая цяпер распаўсюджваецца ў публічных чатах нібыта ад імя Кабінета, стварылі не мы. Гэта фэйк. Яна вельмі падобная на арыгінальную анкету, але збірае e-mail адрасы, што ўжо выклікае пытанні. Мы ж наўмысна не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас небяспецы».
Ворыхава заклікае ўсіх быць уважлівымі і не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца праз неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты. Яна прапануе не запаўняць падазроныя апытанні і паведамляць у АПК пра такія выпадкі.
Актуальная анкета ад Прадстаўніцтва па моладзевай палітыцы і студэнцтве даступная па гэтай спасылцы. Яна распаўсюджваецца толькі праз афіцыйныя акаўнты Кабінету і платформу «Гэта моладзь».
вс