Захапіць тэрыторыю Польшчы прапанаваў лукашэнкаўскі прапагандыст, галоўны рэдактар газеты «Минский курьер» Кірыл Казакоў. Свае ідэі ён агучыў у праграме іншага прапагандыста Рыгора Азаронка, паведамляе «Еўрарадыё».
Казакоў адзначыў, што перлінай Гродзенскага краю з'яўляецца Аўгустоўскі канал, які выходзіць на горад Аўгустоў на тэрыторыі Польшчы. «Гэта раён таго самага Сувалкскага калідора. Я не разумею, чаму жамчужына нашага краю называецца Аўгустоўскі канал, а горад Аўгустоў не знаходзіцца ў сяброўскіх адносінах з Гродзенскай вобласцю», — абурыўся ён.
Прапагандыст прапанаваў уключыць у склад Беларусі Аўгустоў ці Беласток, дзе было абвешчана далучэнне Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны Беласток быў уключаны ў склад Польшчы.
«Беласток — горад жа беларускі. Там выдатны горад Гайнаўка, які знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы, дый наогул Белая Вежа... Белая Вежа — гэта ж беларуская тэрыторыя», — заявіў Казакоў.
Лукашэнкаўская прапагандысты і сам Лукашэнка часта заяўляюць, быццам Польшча прэтэндуе на частку Беларусі і хоча захапіць яе.
вс