Беларуская Служба

Пачынаецца завочны суд над заснавальнікамі BYSOL

18.04.2025 10:25
У пятніцу пачынаецца завочны суд над кіраўніком BYSOL Андрэем Стрыжаком. Яго вінавацяць паводле 18 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Ілюстрацыйны здымакПерсональный блог Андрея Стрижака/https://t.me/stryzhak

На 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі актывістаў і актывістак: Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага.

Кожнаму з фігурантаў справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Спецвытворчасць у дачыненні да актывістаў і актывістак пачалі ў снежні 2024-га году.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл