Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраць грамадскага дзеяча Алеся Лагвінца завялі новую крымінальную справу

29.04.2025 16:13
Пасля шэрагу інтэрв'ю незалежным СМІ Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу супраць выкладчыка і праграмнага дырэктара Вольнага Беларускага Універсітэту Алеся Лагвінца.
Алесь Лагвінец svaboda.org

Супраць праграмнага дырэктара «Вольнага Беларускага Універсітэта» Алеся Лагвінца распачалі новую завочную крымінальную справу, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Новую крымінальную справу завялі па артыкулах аб захопе ўлады, распальванні варожасці і дзейнасці супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі. У суботу 26 красавіка трое сілавікоў прыходзілі да родных Лагвінца, у іх прысутнасці апячаталі дом праграмнага дырэктара.

Алесь Лагвінец знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. У 2024 годзе яго ўжо завочнага асудзілі і прыгаварылі да 10 гадоў калоніі па справе «аналітыкаў Ціханаўскай». Тады яго абвінавацілі па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады (артыкул 357 КК), заклікам да дзейнасці супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі (артыкул 361 КК), распальванні варожасці (артыкул 130 КК). 

вх