Беларуская Служба

Беларускі бізнес прызнаны аб’ектам палітычнага пераследу - гістарычны даклад Human Rights Watch

13.05.2025 11:33
Міжнародная канферэнцыя працы разгледзіць сітуацыю ў Беларусі, паведамляе Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой.
Human Rights Watch
Human Rights Watch Autorstwa Wektoryzacja: Mononomic - Image:Hrw_logo.gif, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6440997

9 траўня 2025 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес, у тым ліку аб’яднаны ў Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, з'яўляецца аб'ектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку беларускіх уладаў, паведамляе Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.



У дакладзе падкрэсліваецца, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжой.

У чэрвені 2025 года на 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (International Labour Organization) адбудзецца спецыяльная сесія, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі.

«Канферэнцыя павінна захаваць пільную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць права беларускіх працаўнікоў і прадпрымальнікаў на працу без пераследу з боку ўлады», - адзначыў дырэктар па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Human Rights Watch Х’ю Уільямсан.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой падкрэслівае, што прызнанне пераследу бізнесоўцаў пацвярджае, што беларускі бізнес сапраўды падвяргаецца палітычным рэпрэсіям – не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Рэпрэсіі яшчэ больш ускладняюць дзейнасць бізнесоўцаў, якія працуюць за мяжой у неканкурэнцыйных умовах у параўнанні з лакальнымі бізнесамі.

Для сябраў АВВА гэта можа стаць ключавым аргументам у справах аб атрыманні прытулку, палітычнага ўкрыцця або падаўжэнні легальнага статусу ў ЕС, ЗША і Канадзе.

Гэта таксама адкрывае магчымасці для адвакацыі сумленнага бізнесу беларусаў, удзелу ў праграмах падтрымкі і партнёрства з глабальнымі арганізацыямі, у тым ліку шанцам на фінансавую, юрыдычную і палітычную рэабілітацыю ў вольнай Беларусі.

«Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заклікае беларускіх прадпрымальнікаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, звяртацца па дапамогу і падтрымку. Асацыяцыя займаецца адвакацыяй інтарэсаў сваіх сябраў, аказвае інфармацыйную, юрыдычную і адвакатскую падтрымку для абароны правоў бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў ЕС, ЗША і Канадзе», - чытаем у заяве Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой АВВА.

аз