За мінулы май, паводле звестак украінскага маніторынгавага Тэлеграм-каналу «Рында Маніторыць», было зафіксавана як мінімум восем выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі, паведамляе «Флагшток».
Беспілотнікі пранікалі ў паветраную прастору Беларусі 6, 7, 11, 18, 23 мая падчас расійскіх масіраваных атакаў на Украіну ў Гомельскую вобласць.
Часцей за ўсё дроны рухаліся з Чарнігаўскай вобласці, перасякаючы мяжу, якая праходзіць па рацэ Дняпро ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах у цёмны час сутак.
На Гомельшчыне таксама фіксавалася расійская авіяцыя. Так, у гомельскім аэрапорце расійскія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 прызямляліся парамі 23, 24 і 25 мая. Іх прылёты былі звязаныя з дастаўкай і вывазам ваеннапалонных пры абменах Расіі і Украіны на пагранпераходзе «Новая Гута».
Таксама ўкраінскія маніторынгавыя каналы 27 мая паведамілі аб з'яўленні ў небе над Беларуссю самалёта дальняга радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛА) на базе старога савецкага самалёта Іл-20.
вс