Беларуская Служба

Антона Матольку, заснавальніка праекта маніторынгу «Беларускі Гаюн», завочна прыгаварылі да 20 гадоў калоніі

03.06.2025 12:40
У Гродне абвясцілі прысуд Антону Матольку, якога завочна судзілі за «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.
 .
Антон Матолька.Фота: LRT.lt

Антона Матольку ў прэс-рэлізе ведамства назвалі «стваральнікам, адміністратарам і кіраўніком шэрагу Telegram-каналаў («Моталько помоги», «Дыяспары Беларусі супраць вайны: Дзечат», «Беларускі Гаюн» ды іншых)».

Па версіі следства, у канцы траўня 2020 года ён «"арганізаваў і ажыццяўляў кіраўніцтва змовай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў або каля 24 тысяч еўра). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».

Працэс пачаўся яшчэ 14 снежня 2024 года. Прысуд вынес Ігар Собалеў. 

Прыгавор у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 202 года беларускія актывісты стварылі маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», які займаўся адсочваннем вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі. У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што беларускія сілавікі атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы паведамлялі пра затрыманні людзей, якія даслылаі інфармацыю ў чат праекту пра перамяшчэнне расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі.

вх