Беларуская Служба

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт папулярнага анлайн-перакладчыка DeepL

18.06.2025 16:33
Не выключана, што гэта звязана з вайной супраць Украіны, якую Масква вядзе пры дапамозе афіцыйнага Мінска.
A- DeepL
Aнлайн-перакладчык DeepL pozirk.online

Сайт папулярнага анлайн-перакладчыка DeepL перастаў адкрывацца ў Беларусі. Пры спробе пераходу з’яўляецца папярэджанне: «Гэты сэрвіс недаступны ў вашым рэгіёне». Аналагічныя праблемы ўзніклі і ў расійскіх карыстальнікаў, паведамляе «Позірк».

Кампанія пакуль не каментуе сітуацыю. Не выключана, што гэта звязана з вайной супраць Украіны, якую Масква вядзе пры дапамозе афіцыйнага Мінска. Калі гэта так, то застаецца незразумелым, чаму адключэнне сэрвісу для Беларусі і РФ адбылося толькі цяпер, праз 3 гады і 4 месяцы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

24 лютага 2022 года Расія пры непасрэднай падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі напала на Украіну. 21 ліпеня таго ж года Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву «France-Presse», што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.

Пасля пачатку вайны сотні кампаній сышлі з беларускага і расійскага рынкаў.

аз

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы, бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»

18.06.2025 15:30
У абгрунтаванні законапраекта гаворыцца, што поўная забарона можа падштурхнуць да росту нелегальнага абароту.