Беларуская Служба

Мінскую «Валадарку», праз якую прайшлі тысячы палітвязняў, перабудуюць у гістарычную славутасць

18.06.2025 18:30
Верагодна там з'явіцца плошча для мерапрыемстваў, канцэртаў, гістарычных рэканструкцый, прагулачныя зоны і паркоўка.
Праект перабудовы Пішчалаўскага замакаt.me/viasna96

Пішчалаўскаму замку сёлета спаўняецца 200 гадоў. Паведамляецца, што ў планах на юбілей – рэканструяваць былое СІЗА ў частку экскурсійнага маршрутa па гістарычным цэнтры сталіцы.

Верагодна, комплекс зробяць больш адкрытым, там зʼявіцца плошча для мерапрыемстваў, канцэртаў, гістарычных рэканструкцый, прагулачныя зоны і паркоўка, паведамляе «Вясна».

У будынках размесцяць месцы для харчавання, адміністрацыйныя памяшканні ад розных арганізацый.

Магчыма, будаўніцтва пачнуць ужо сёлета.

аз