Беларуская Служба

Улады збіраюцца штрафаваць прадаўцоў за адсутнасць бульбы

20.06.2025 10:29
Улады разглядаюць магчымасць увядзення санкцый для тых, хто не забяспечвае наяўнасць бульбы ў крамах.
.    .
Бульба. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexei/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады разглядаюць магчымасць увядзення санкцый для тых, хто не забяспечвае наяўнасць бульбы і іншай гародніны ў крамах, паведамляе Наша Ніва.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская ініцыявала распрацоўку паправак у адміністрацыйны кодэкс, якія прадугледжваюць штрафы за адсутнасць у продажы прадукцыі са стабілізацыйных фондаў.

Законапраект ужо зарэгістраваны. Калі прапанаваныя змены ў кодэкс будуць прынятыя, то за адсутнасць, напрыклад, бульбы на прылаўках, фізічныя асобы могуць быць аштрафаваныя на суму ад 5 да 12 базавых велічынь (на сёння 210—504 рублі), а юрыдычныя асобы — ад 20 да 200 (840—8400 рублёў).

яс