Беларуская Служба

Беларуса звольнілі з працы за тое, што чытаў «экстрэмісцкія» рэсурсы

20.06.2025 12:38
Прапагандысты акрэслілі гэта «злачынствамі экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару».
.
.Фота з адкрытых крыніц

Жыхар Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці быў аштрафаваны і звольнены з працы за тое, што на працоўным месцы чытаў «экстрэмісцкія» рэсурсы, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Справаздачу пра гэта далі гродзенскія прапагандысты.

Яны паведамілі, што мужчына некалькі гадоў чытаў чатыры «дэструктыўныя інтэрнэт-рэсурсы», назваўшы гэта «злачынствамі экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару».

«На жаль, у яго апраўданне сказаць няма чаго. Казаць у 2025 годзе аб тым, што паддаўся на маніпуляцыі экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў, наіўна і недарэчна. Чалавек даўно выйшаў з узросту »яны ж дзеці«, адукаваны, меў важкі сацыяльны статус. Ён добра разумеў, што робіць», – заявілі прапагандысты.

вс