Беларуская Служба

Памёр беларускі літаратар і журналіст Сямён Букчын

20.06.2025 15:32
У першай палове 1990-х гадоў рэдагаваў газету «Еўрапейскі час».
.
.Martyn Jandula/Shutterstock

Памёр беларускі літаратар і журналіст Сямён Букчын. Гэта здарылася 20 чэрвеня, літаратару было 84 гады, паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на дацэнта БДУ Вадзіма Зелянкова.

Сямён Букчын – крытык, літаратуразнаўца, празаік і публіцыст. Працаваў у Акадэміі навук Беларусі, чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Польшчы.

Сямён Букчын. Крыніца: Facebook Вадзіма Зелянкова Сямён Букчын. Крыніца: Facebook Вадзіма Зелянкова

У першай палове 1990-х гадоў рэдагаваў газету «Еўрапейскі час». Публікаваўся ў беларускіх выданнях «Народная Воля», «Беларускія Навіны» і іншых.

Букчын – аўтар больш за 20 кніг па гісторыі рускай літаратуры і журналістыкі, беларуска-рускіх літаратурных сувязях, мастацкіх і дакументальных аповесцей, публіцыстычных зборнікаў.

вс