Беларуская Служба

Прэзідэнт Трамп адрэагаваў на вызваленне Ціханоўскага, падкрэсліваючы сувязі Беларусі і Расіі

22.06.2025 13:07
Галава ЗША апублікаваў паведамленне ва ўласнай сацсетцы Truth Social.
            , 09  2021 .      .
Святлана Ціханоўская трымае фатаграфію свайго мужа падчас выступлення ў сенаце Чэхіі ў Празе, 09 чэрвеня 2021 г. Учора Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю.Фота: EPA/ROMAN VONDROUS

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага. У сваёй уласнай сацсетцы truthsocial.com ён размясціў спасылку на матэрыял выдання Sky News, прысвечаны гэтай падзеі.

Публікацыя выйшла 21 чэрвеня. Яе назва "Лідар беларускай апазіцыі Сяргей Ціханоўскі вызвалены з турмы пасля ўнікальнага візіту высокапастаўленага пасланца ЗША".

У публікацыі паведамляецца, што Ціханоўскі быў вызвалены разам з 13 іншымі палітвязнямі пасля перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Кейта Келага, які з'яўляецца спецпрадстаўніком Трампа па Украіне. "Спадар Келаг стаў самай высокапастаўленай афіцыйнай асобай ЗША за многія гады, якая наведала Беларусь, што з'яўляецца блізкім саюзнікам Расіі", — зазначае выданне.

Хартыя'97

нг