Беларуская Служба

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

23.06.2025 11:37
Рамонт пачынаецца праз амаль тры гады пасля таго, як храм зачынілі – падставай да гэтага стаў невялікі дзіўны пажар.
Чырвоны касцёл у МінскуФота: Polskie Radio

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску, які працягнецца 20 месяцаў. Адкрыцця храма можна чакаць пасля студзеня 2027 года, паведамляе katolik.life.

Рэканструкцыя каталіцкага храма cвятых Сымона і Алены ў Мінску пачалася ў канцы чэрвеня. Прынамсі, з'явіліся прыкметы пачатку работ – па апублікаваных 22 чэрвеня ў сацсетках фота бачна, што вакол Чырвонага касцёла ўсталяваная агароджа і стаіць тэхніка.

Рамонт пачынаецца праз амаль тры гады пасля таго, як храм зачынілі – падставай да гэтага стаў невялікі дзіўны пажар. Вынікі расследавання інцыдэнту так і не былі прадстаўленыя грамадскасці. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі, але вернікі казалі пра тое, што чулі гук разбітага шкла перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.

Касцёл будзе зачынены ў цэлым на працягу больш за 4 гады.

вс