Беларуская Служба

Змякчаць санкцыі супраць Беларусі няма падстаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, лічыць кіраўнік літоўскага МЗС

23.06.2025 13:30
«Калі памятаць пра прычыны, па якіх яны былі ўведзеныя, то гэта павінна быць не адно вызваленне», – канстатаваў Кястуціс Будрыс.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля таго, як у мінулыя выходныя Беларусь вызваліла 14 палітычных зняволеных, у тым ліку мужа лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага, міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што гэта не з'яўляецца падставай для разгляду адмены санкцый супраць Беларусі.

«Літва знаходзіцца ў рэжыме санкцый Еўрасаюза, мы таксама ўвялі свае ўласныя меры, і на сённяшні дзень я не бачу падстаў нешта пераглядаць«, – цытуе кіраўніка літоўскага МЗС LRT.

Некаторыя з уведзеных нацыянальных і еўрапейскіх санкцый, зазначыў ён, былі звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, а таксама з падтрымкай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

«Калі памятаць пра прычыны, па якіх яны былі ўведзеныя, то гэта павінна быць не адно вызваленне ці два-тры вызваленні. У нас ужо была серыя такіх вызваленняў, але павінныя быць вызваленыя ўсе зняволеныя, неабходна спыніць пасадкі новых зняволеных у турмы, і тады мы зможам пра нешта казаць», – адзначыў кіраўнік літоўскага МЗС.

Вызваленыя палітвязні падкрэслілі ролю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго адміністрацыі ў гэтай місіі.
Кястуціс Будрыс таксама заявіў, што Літва па меры апошніх намаганняў ЗША разлічвала на вызваленне некалькіх літоўцаў і асоб з відам на жыхарства ў Літве, зняволеных па палітычных матывах у Беларусі, але гэта не было зроблена.

аз

Вызваленыя палітвязні паведамілі пра жорсткае абыходжанне ў месцах няволі

23.06.2025 08:55
«Скаргі, лісты не выпускаюць, сядзіш толькі ў гэтай камеры. Прыборка чатыры разы на дзень – два разы па гадзіне, дзве па паўгадзіны».