Беларуская Служба

У Беларусі абвясцілі аб правядзенні вайсковых вучэнняў авіяцыі і сілаў супрацьпаветранай абароны

23.06.2025 15:29
Вучэнні авіяцыі і сілаў супрацьпаветранай абароны будуць праходзіць пяць дзён.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзенні з 23 па 27 чэрвеня лётна-тактычнага вучэння з удзелам авіяцыі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны, паведамляе «Свабода».

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні ведамства, на вучэннях адпрацоўваюць вывад авіяцыйных падраздзелаў з-пад умоўнага ўдару сродкаў паветранага нападу праціўніка, нанясенне ўдараў па наземных цэлях, вынішчальнае прыкрыццё іншых родаў авіяцыі, паветраную выведку, эвакуацыю экіпажаў самалётаў, якія пацярпелі крушэнне, іншыя баявыя заданні.

аз

Будзе рэакцыя на беларуска-расійскія манеўры «Захад»

27.05.2025 11:57
Вядома, што вучэнні павінны стаць дэманстрацыяй сілы Польшчы і альянсу.