Беларуская Служба

Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання ўпершыню за два гады

23.06.2025 16:30
Стаўка рэфінансавання ў Нацбанку не мянялася з чэрвеня 2023 года.
Нацбанк БеларусіАўтар: Homoatrox - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=81301725

З 25 чэрвеня Нацбанк павышае стаўку рэфінансавання на 25 базавых пунктаў да 9,75 % гадавых, паведамляе «Наша Ніва».

Таксама павышаюцца стаўкі па пастаянна даступных аперацыях падтрымкі ліквіднасці (крэдыт авернайт, СВОП авернайт) і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці (ламбардныя крэдыты па фіксаванай стаўцы) на 25 базавых пунктаў да 11,25 % гадавых.

Нагадваем, стаўка рэфінансавання ў Нацбанку не мянялася з чэрвеня 2023 года.

аз

Інфляцыя ў Беларусі прыспяшае 

12.05.2025 12:03
Базавая інфляцыя, якая не ўлічвае сезонныя і адміністрацыйна рэгуляваныя цэны, у красавіку склала 0,8 %, а з пачатку года – 3 %.