Беларуская Служба

Расследаванне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў

24.06.2025 12:48
Журналісты знайшлі сведчанні, што следcтва па гучнай справе аб опіўмных наркотыках праігнаравала паказанні на сілавікоў. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bboellinger /pixabay.com/CC0 Public Domain

Журналісты расследніцкага праекту «Бюро» знайшлі сведчанні, што следcтва па гучнай справе аб опіўмных наркотыках праігнаравала паказанні на сілавікоў, у тым ліку пра магчымыя сувязі з Мікалаем Карпянковым, цяперашнім намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі, піша Свабода

У 2019 годзе ў Мінскім гарадскім і ў Мінскім абласным судах адбыліся працэсы па справе аб 14 тонах мака і макавай саломкі, якую нелегальна завезлі ў Беларусь цягам 2015–2018 гадоў з Украіны і Расіі. Паводле следства, каб у выніку прадаць наркаманам, якія выраблялі з сумесі опіўм.

Па гэтак званай «макавай справе» 29 чалавек прыгаварылі да турэмнага зняволення на тэрміны ад 3 да 14 гадоў.

Журналісты праекту «Бюро» атрымалі і прааналізавалі 80 тамоў гэтай крымінальнай справы. Паводле «Бюро», у справе ёсць сведчанні таго, што гандаль наркотыкамі гадамі пакрывалі супрацоўнікі сілавых ведамстваў. На допытах гучалі імёны «апекуноў» і былі названыя расцэнкі за «спрыянне». Аднак гэтую інфармацыю следства праігнаравала.

У выніку ніхто з сілавікоў, на якіх паказалі фігуранты справы, не панёс пакарання. Практычна ўсе яны працягнулі працаваць у праваахоўных органах.

У расследаванні «Бюро» называюцца прозвішчы былых і дзейных на той час супрацоўнікаў наркагандлю, супраць якіх абвінавачаныя па справе далі паказанні, сцвярджаючы, што тыя бралі хабар і пакрывалі іх дзейнасць. У паказаннях гаворка ішла ў тым ліку пра часы, калі наркакантроль узначальваў цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалай Карпянкоў. Адзін з абвінавачаных на допыце сцвярджаў, што Карпянкаў таксама атрымліваў грошы ад наркагандляроў, і што агульная сума хабару яму нібыта дасягала 110 тыс. долараў.

Журналісты «Бюро» пішуць, што накіравалі афіцыйныя звароты ў Следчы камітэт і Генеральную пракуратуру, але ў ведамствах адмовіліся ад каментароў.

Свабода/ав