Беларуская Служба

Літоўцы дапамогуць латышам ахоўваць мяжу з Беларуссю

03.07.2025 08:00
Раней Літва адправіла на дапамогу ў Латвію сваіх паліцыянтаў.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва накіроўвае сваіх памежнікаў у Латвію. Яны павінны дапамагчы латышам ахоўваць мяжу з Беларуссю. Менавіта адсюль мігранты спрабуюць нелегальна трапіць у Еўрапейскі Саюз.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Каміль Залеўскі:

- Міністэрства ўнутраных спраў Літвы заявіла, што накіроўвае сваіх функцыянераў у Латвію па просьбе тамтэйшых уладаў. Надоечы літоўцы адправілі туды каля 10 паліцыянтаў, якія таксама будуць дапамагаць на мяжы Латвіі з Беларуссю. Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч нагадвае, што для многіх мігрантаў Літва не з'яўляецца пунктам прызначэння. Яны хочуць патрапіць у краіны Заходняй Еўропы.Літоўскія ўлады абвясцілі павышаны ўзровень небяспекі на межах з Польшчай і Латвіяй. Памежнікам у праверках дапамагаюць паліцыя і Служба грамадскай бяспекі. Паводле апошніх звестак, за апошнія суткі латышы вярнулі ў Беларусь 85 чалавек.

IAR/аз

МУС вызначыць аб'ём сумесных дзеянняў па спыненні нелегальнай міграцыі на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй

02.07.2025 11:19
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочэк у сераду абвясціў пра сустрэчу з міністрамі ўнутраных спраў Літвы і Латвіі. Ён хоча вызначыць аб'ём сумесных дзеянняў па спыненні нелегальнай міграцыі на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Германія вяртае мігрантаў у Польшчу на падставе... касавых чэкаў. Туск сказаў «хопіць!»

02.07.2025 16:16
З-за сітуацыі на мяжы атрымаць палітычны капітал вырашылі правыя радыкалы, які перашкаджаюць нармальна працаваць супрацоўнікам Памежнай службы Польшчы.