Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, якіх вызвалілі пасля памілавання напярэдадні 9 траўня. Пра гэта піша «Наша Ніва», спасылаючыся на Belarus Women’s Foundation.
48-гадовая шматдзетная маці Людміла Ліхачэўская, якую арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі;
65-гадовая Наталля Антонава з Гродна — спачатку яе адпраўлялі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах. Пазней — судзілі за «паклёп на Лукашэнку», «распальванне варожасці» і адправілі ў гомельскую калонію;
67-гадовая Таццяна Макеева правяла за кратамі роўна год. Яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах, «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі», «абразу Лукашэнкі».
32-гадовая Карына Маліноўская, якую асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый».
Другога ліпеня стала вядома, што ў Беларусі памілавалі яшчэ 16 чалавек. Іх імёны пакуль не агучваліся.
эж