У чацвер, 3 ліпеня, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з так званым Днём незалежнасці, адзначыўшы «высокую дынаміку супрацы» і «стратэгічнае партнёрства» паміж дзвюма краінамі, паведамляе выданне «Позірк».
«Я перакананы, што дзякуючы нашым сумесным намаганням двухбаковыя стасункі і ўзаемавыгадная супраца паміж Азербайджанам і Беларуссю працягнуць дынамічна пашырацца і паглыбляцца ва ўсіх напрамках, у духу стратэгічнага партнёрства на карысць нашых сяброўскіх народаў і краін», — падкрэсліў Аліеў.
Азербайджан раней заяўляў пра гатоўнасць да супрацоўніцтва з Беларуссю, аднак цяпер гэта адбываецца на фоне абвастрэння стасункаў Баку з Масквой. Канфлікт распачаўся пасля таго, як у снежні 2024 года расійская СПА збіла самалёт азербайджанскі авіялініяў AZAL у небе над Чачнёю. Пуцін папрасіў прабачэння, але адказнасці не прыняў.
У 2025 годзе Азербайджан скараціў прысутнасць прапагандыскай платформы Sputnik, а пазней і цалкам ліквідаваў. Таксама былі затрыманыя сем чалавек, у тым ліку кіраўнікі медыя — іх падазраюць у сувязях з ФСБ РФ.
Баку скасавала ўдзел у сумесных праектах з Расіяй, а Аліеў праігнараваў святкаванне 80-годдзя перамогі ў Маскве. Гэта сведчыць пра істотнае ахаладжэнне двухбаковых адносін.
эж