Беларуская Служба

З'явіўся фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага

04.07.2025 14:18
Каманда Ціханоўскага рэкамендуе не заходзіць на сайт tsikhanоuskі.оrg і не пакідаць там свае асабістыя звесткі.
Сяргей ЦіханоўскіКрыніца: YouTube-канал «Краіны для жыцця»/скрыншот

У інтэрнэце зʼявіўся фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага – заўважыла каманда Тэлеграм-канала «Краіна для жыцця», звязанага з блогерам і былым палітвязнем.

«Спецслужбы Беларусі (ці Расіі) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя дадзеныя кандыдатаў у валанцёры», – папярэджвае каманда «Краіны для жыцця».

Яны рэкамендуюць не заходзіць на сайт tsikhanоuskі.оrg і не пакідаць там свае асабістыя звесткі.

Пра набор валанцёраў у сваю каманду Ціханоўскі паведаміў 1 ліпеня. Блогер тады заявіў, што рыхтуе «магутны ўдар» па рэжыме Лукашэнкі.

вс