Беларуская Служба

«Белорусский федеральный округ» – украінскія памежнікі з падколам павіншавалі беларускіх калег

04.07.2025 17:56
На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным.
       3
На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з ПуцінымКрыніца: t.me/Tsaplienko

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх вайскоўцаў з Днём Незалежнасці. На ўкраінска-беларускай мяжы з’явіліся новыя плакаты з віншаваннем з нагоды 3 ліпеня, паведамляе «Наша Ніва».

На адным з іх намаляваны Уладзімір Пуцін з таблічкай у руках, на якой напісана «Белорусский федеральный округ». Пуціна з тэрыторыі Беларусі штурхае бот з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам.

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» – напісана на плакаце, фота якога апублікаваў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка.

Украінскія памежнікі перыядычна ўсталёўваюць розныя плакаты, звернутыя да беларускіх вайскоўцаў. Напрыканцы мінулага года, напрыклад, на мяжы з’явіўся банер з адсылкай да Слуцкага паўстання.

вс