Беларуская Служба

Беларускай эканоміцы не хапае больш за 11 тыс. кіроўцаў

14.07.2025 11:18
Адток працоўнай сілы з Беларусі па палітычных і эканамічных прычынах узмацніўся пасля грамадска-палітычных падзей 2020 года. 
Кіроўца грузавікаКрыніца: pixabay.com/planet_fox/free commercial use

11 тыс. 243 вакансіі па спецыяльнасці «кіроўца аўтамабіля» адкрытыя на рынку працы Беларусі на вечар 13 ліпеня, вынікае са звестак на сайце Дзяржаўнай службы занятасці. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Больш за ўсё кіроўцаў патрабуецца ў Мінску – 3 тыс. 295 чалавек. Далей ідуць Мінская вобласць – 1 тыс. 784, Гомельская – 1 тыс. 460, Брэсцкая – 1 тыс. 368, Віцебская – 1 тыс. 282, Гродзенская – 1 тыс. 105, Магілёўская – 949.

Усяго на вечар 13 ліпеня ў Беларусі – 216 тыс. 738 вакансій.

З-за невысокіх заробкаў шмат беларускіх кіроўцаў працуе ў транспартных кампаніяй Еўрапейскага Саюза, перш за ўсё ў Літве і Польшчы.

Адток працоўнай сілы з Беларусі па палітычных і эканамічных прычынах узмацніўся пасля грамадска-палітычных падзей 2020 года. Паводле ацэнак, з краіны выехала 500-600 тыс. чалавек, у тым ліку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

вс